«Родныя мясціны». Кампанія Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку каўбасных вырабаў для Дзяржынскага мясакамбіната
- 11.12.2017 12:15
Fabula Branding стварыла нэйм, слоган, лагатып і дызайн упаковак для новай гандлёвай маркі каўбасных вырабаў для ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат».
Вывад навінкі на насычаны рынак каўбасных вырабаў патрабаваў правільнага пазіцыянавання, а таксама стварэння моцных атрыбутаў брэнда, якія б прыцягвалі ўвагу да гандлёвай маркі і ўдала вылучалі яе сярод канкурэнтаў.
Абраная канцэпцыя пазіцыянавання — сучасны беларускі прадукт, традыцыйны па сутнасці, але перадавы ў дачыненні да вытворчасці — падкрэслівае перавагі тавару.
Нэйм «Родныя мясціны» распавядае пра беларускае паходжанне маркі (важны матыватар для многіх пакупнікоў), а таксама стварае моцную эмацыйную сувязь паміж брэндам і пакупніком. Падтрымлівае ідэю і слоган «Мапа каўбасных смакаў».
Акцэнтным элементам дызайну з'яўляецца буйны лагатып на круглай плашцы. Чыстая геаметрычная форма, цэнтраванае размяшчэнне і свежы зялёны колер дадаюць выразнасці ўпакоўцы і дапамагаюць вылучыць гандлёвую марку на паліцы. Дасягненню гэтай мэты спрыяе таксама арыгінальнае для катэгорыі выкарыстанне маляўнічых фота беларускіх пейзажаў і падзел этыкеткі на кантрасныя блокі.
Відавая адстройка ажыццяўляецца на аснове фотаілюстрацый і значка інфаграфікі з выявай жывёлы, адпаведнай сыравіне.
У межах распрацоўкі асноўнай гандлёвай маркі перад намі стаяла задача па стварэнні суббрэнда для лінейкі дзіцячай прадукцыі. Рашэннем сталі «Родныя мясцінкі». Марка пераймае асноўныя прынцыпы пазіцыянавання і структуру дызайну мацярынскага брэнда: выразны лагатып, падзяленне этыкеткі на кантрасныя блокі. Але колеры сталі больш яркімі, іх спалучэнне — мякчэйшым, а вербальная камунікацыя — больш ласкавай. Так, акрамя нэйма, памяншальна-ласкальны суфікс з'яўляецца і ў радку з апісаннем віду прадукту: сасісачкі, каўбаска «Родныя мясцінкі». Акрамя гэтага, замест фотавыяў рэальных пейзажаў выкарыстаны маляўнічыя аўтарскія ілюстрацыі. Пералічаныя асаблівасці падкрэсліваюць дзіцячы характар лінейкі і ствараюць неабходны для катэгорыі вясёлы настрой.
Источник: Marketing.by