Хто такі MART INN?

З’яўленне ў мінулым годзе ў Мінску першай крамы гандлёвай сеткі MART INN нарабіла шмат шуму. Паколькі ніякай афіцыйнай інфармацыі пра кампанію не было, прыход літоўскіх інвестараў, блізкіх да найбуйнейшай літоўскай сеткі Maxima, быў успрыняты як прыход у Беларусь самой Maxima, толькі пад іншай шыльдай. Гандлёвыя сеткі ўсё адмаўлялі, але чуткі толькі разрасталіся. У мінулым месяцы ў Брэсце адкрыта ўжо чацвёртая ў Беларусі крама MART INN. «Прадукт.BY» палічыў гэта добрай нагодай прыўзняць заслону таямнічасці з «Марціна» і даведацца пра яго крыху болей. На жаль, кіраўніцтва сеткі ад размовы ўстрымалася, але менеджар па камунікацыях ЗТАА «МАРТ ИНН ФУД» Алена СІТДЗІКАВА пагадзілася адказаць на некаторыя нашыя пытанні. Прычым менавіта па яе пажаданні наша гутарка — на беларускай мове.

— Алена, паколькі вашым жаданнем было даць інтэрв’ю на роднай мове, не магу адразу не спытаць: чаму? MART INN — літоўская сетка з англійскай шыльдай, персанал размаўляе па-руску, аднак усю навігацыю ў краме вырашылі весці па-беларуску. Пры тым, што ўвогуле мала хто ў гандлі выкарыстоўвае беларускую мову. Можа, калі-небудзь і абслугоўванне будзе ў вас беларускамоўным?

Продолжение читайте в печатной версии журнала.