Вы здесь

Ноябрьский беларусский pack-review: месяц получился богат на новинки

19.12.2017

В ноябре из обновлений и появлений новинок были зафиксированы такие торговые марки, как Barista, «Новае мястэчка», «Варварины вареники», Imperial Porter, Ginger Beer, «Родныя мясціны» и KORONET, сообщает belretail.by.



Новая гандлёвая марка натуральных пельменяў «Мястэчка» для ТАА «Новае мястэчка»

Прадукт — розныя віды пельменяў, у складзе якіх толькі мяса, мука, вада, соль і натуральныя прыправы. У лінейку ўваходзяць новыя арыгінальныя пазіцыі: незвычайна афарбаваныя чорна-белыя і жоўта-ружовыя пельмені для гурманаў. Візуальныя і вербальныя атрыбуты брэнда падкрэсліваюць выдатную якасць і прэміяльны характар прадукту, ствараючы вобраз высакакласнай натуральнай стравы ад шэф-повара.



Нэйм «Мястэчка» выклікае асацыяцыі з якасцю, што ўласціва лакальным ці хатнім вытворцам —зроблена сумленна і з любоўю. А першы склад слова «мяс-» намякае на мясны складнік прадукту. Ідэю натуральнасці працягвае драўляная фактура фону. Інфаграфічныя значкі і фотаілюстрацыі асноўнага інгрэдыенту акцэнтуюць увагу спажыўцоў на сумленным складзе, а таксама з'яўляюцца маркерамі смаку і разам з яркай нахільнай паласой выконваюць функцыю відавой адстройкі. Склад прадукту не толькі напісаны, але і праілюстраваны на адваротным баку ўпакоўкі, бо ён — важны матыватар пакупкі для мэтавай аўдыторыі.



Буйная кантрасная брэндзона з лагатыпам «Мястэчка» прыцягвае ўвагу да назвы — гандлёвую марку лягчэй пазнаць.

Выканаўца — кампания Fabula Branding.

Barista Special Edition: новый подарочный дизайн банки кофе Barista

Территория бренда Barista — это территория чувственности и любви. Минималистичное решение, черный цвет, красная лента и коммуникация «Wake Up & Be Passionate» подчеркивают и усиливают чувственный образ бренда.



Специальная серия Barista — подарок для поклонников бренда и всех любителей кофе.

Исполнитель — брендинговое агентство AVC

Обновление упаковки продукции под ТМ «Варварины вареники» Брестского мясокомбината

Варварины вареники — торговая марка Брестского мясокомбината, вместе с которой выросли многие потребители. Они росли, менялись, а девочка на упаковке оставалась все той же. Чтобы не отставать от своих постоянных покупателей, было принято решение об обновлении и упрощении упаковки.

Любимой частью в варениках является начинка: кто-то любит картофельную, кто-то черничную. Поэтому изображение начинки стало основным элементом и на упаковке. Для этого используется следующий прием: тарелка разделена на две части, одна из которых – это аппетитная фудзона готовой начинки, а вторая – вырубка, демонстрирующая продукт.



Исполнитель — PG Strategic Branding Company

Новы слівовы сідр FIZZ Plum ад ААТ «Лідскае піва»

ААТ «Лідскае піва» дапоўніла лінейку сідру натуральнага браджэння FIZZ. З пачатку лістапада ў асартыменце вытворцы з'явіўся FIZZ Plum – традыцыйны сідр, у якім тонка спалучаюцца класічныя ноты яблыка і кіслінка сіняй слівы.

Навінка выпускаецца ў ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 1 л. Мацунак сідру – 4,5%. Рэкамендаваная цана для гандлёвых кропак складзе 2,57 беларускіх рублёў. Прадукт уводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове.

Сідр FIZZ Plum працягвае прыняты ў кампаніі стандарт «clean label» («чыстая этыкетка»), згодна з якім у рэцэптуры сідру натуральнага браджэння не выкарыстоўваюцца араматызатары і зніжана колькасць цукру.


2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя майстра» ААТ «Лідскае піва»

ААТ «Лідскае піва» прадставіла 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя Майстра» – цёмнае піва Imperial Porter і абноўленую версію імбірнага піва Ginger Beer.

Imperial Porter (ад англ. – «імперскі портар») – цёмнае піва з высокім утрыманнем алкаголю і алеістай шчыльнай структурай. Гэты стыль піва паходзіць ад традыцыйнага портара – гатунку, упершыню зваранага англійскім піваварам Ральфам Харвудам у першай палове XVIII стагоддзя ў Лондане. Класічны портар вырабляўся ў якасці заменніка элю для работнікаў цяжкай працы.

Ginger Beer (ад англ. – «імбірнае піва») – спецыяльны гатунак светлага піва, звараны з даданнем натуральнага імбіру, які надае піву прыемны водар і пікантную вастрыню. Шырока распаўсюджаны ў Англіі, ЗША і Германіі – там яго называюць «імбірным элем». Гатунак з'явіўся ў серыі «Калекцыя Майстра» ў 2016 годзе. Па шматлікіх просьбах спажыўцоў быў вернуты ў серыю з абноўленай рэцэптурай.



Новая гандлёвая марка «Родныя мясціны» для Дзяржынскага мясакамбіната

Нэйм, слоган, лагатып і дызайн упаковак для новай гандлёвай маркі каўбасных вырабаў для ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат».

Вывад навінкі на насычаны рынак каўбасных вырабаў патрабаваў правільнага пазіцыянавання, а таксама стварэння моцных атрыбутаў брэнда, якія б прыцягвалі ўвагу да гандлёвай маркі і ўдала вылучалі яе сярод канкурэнтаў.

Абраная канцэпцыя пазіцыянавання — сучасны беларускі прадукт, традыцыйны па сутнасці, але перадавы ў дачыненні да вытворчасці — падкрэслівае перавагі тавару.



Нэйм «Родныя мясціны» распавядае пра беларускае паходжанне маркі (важны матыватар для многіх пакупнікоў), а таксама стварае моцную эмацыйную сувязь паміж брэндам і пакупніком. Падтрымлівае ідэю і слоган «Мапа каўбасных смакаў».

Акцэнтным элементам дызайну з'яўляецца буйны лагатып на круглай плашцы. Чыстая геаметрычная форма, цэнтраванае размяшчэнне і свежы зялёны колер дадаюць выразнасці ўпакоўцы і дапамагаюць вылучыць гандлёвую марку на паліцы. Дасягненню гэтай мэты спрыяе таксама арыгінальнае для катэгорыі выкарыстанне маляўнічых фота беларускіх пейзажаў і падзел этыкеткі на кантрасныя блокі.

Відавая адстройка ажыццяўляецца на аснове фотаілюстрацый і значка інфаграфікі з выявай жывёлы, адпаведнай сыравіне.

У межах распрацоўкі асноўнай гандлёвай маркі стаяла задача па стварэнні суббрэнда для лінейкі дзіцячай прадукцыі. Рашэннем сталі «Родныя мясцінкі». Марка пераймае асноўныя прынцыпы пазіцыянавання і структуру дызайну мацярынскага брэнда: выразны лагатып, падзяленне этыкеткі на кантрасныя блокі. Але колеры сталі больш яркімі, іх спалучэнне — мякчэйшым, а вербальная камунікацыя — больш ласкавай.



Так, акрамя нэйма, памяншальна-ласкальны суфікс з'яўляецца і ў радку з апісаннем віду прадукту: сасісачкі, каўбаска «Родныя мясцінкі». Акрамя гэтага, замест фотавыяў рэальных пейзажаў выкарыстаны маляўнічыя аўтарскія ілюстрацыі. Пералічаныя асаблівасці падкрэсліваюць дзіцячы характар лінейкі і ствараюць неабходны для катэгорыі вясёлы настрой.

Выканаўца — кампания Fabula Branding.

ААТ «Лідскае піва» пашырыла піўную лінейку KORONET новым фарматам пакавання

ААТ «Лідскае піва» прапанавала беларускім спажыўцам піва ў пластыкавым фармаце аб'ёмам 2 пінты (1,136 л). Новая бутэлька цалкам паўтарае арыгінальную шкляную форму бутэлькі «pint» («пінта»), якая выкарыстоўваецца для прадукту.



У новым фармаце пакавання будуць прадстаўлены 2 гатункі з брытанскай лінейкі KORONET – светлае піва KORONET Lager і цёмнае піва KORONET Stout. Рэкамендаваная цана навінкі ў гандлёвых кропках складзе 3,21 беларускіх рублёў.

Новости по теме:
Уже традиционно, с августа 2021 года, в Минске проходят выставки-презентации маркетинговых решений «...
Компания AMDG провела ежегодное исследование для оценки цифровой зрелости белорусского бизнеса. В опросе Digital...
С 14 по 16 ноября в КВЦ «Экспофорум» в Санкт-Петербурге прошла одна из самых...
«ПРОДУКТ.BY»
220005, г. Минск, ул. Платонова, 22-707

+375 (17) 390-65-55
+375 (17) 390-67-77
+375 (17) 396-53-21
+375 (17) 396-53-22

 


 
 
Права защищены, любое использование информации без ссылки на источник produkt.by запрещено.
 
*За содержание рекламных сообщений ответственность несут рекламодатели.