Новы завод з’явіцца ў агракамбінаце "Ждановічы" .

Завод па вытворчасці кансерваванай і замарожанай плодаагародніннай прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным рынку, з’явіцца ў агракамбінаце "Ждановічы" — праект прадставілі прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу падчас наведвання ім плодаагароднінасховішчаў сельгаспрадпрыемства.

Зараз ідуць перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі.

Міхаіл Мясніковіч акцэнтаваў увагу на тым, што ўнутраны рынак Беларусі неабходна забяспечыць якаснай плодаагародніннай прадукцыяй айчыннай вытворчасці, і для гэтага ёсць усё неабходнае. Так, створаны запасы асноўных відаў пладоў і агародніны, але работу па іх рэалізацыі нельга прызнаць эфектыўнай, у выніку назіраецца зніжэнне спажывецкага попыту. Беларуская плодаагароднінная прадукцыя павінна па якасці не саступаць імпартнай, упэўнены прэм’ер-міністр.

Прадукцыя павінна быць шырока прадстаўлена не толькі ў гандлёвай сетцы, але і на розных кірмашах. На асаблівым кантролі — стварэнне вытворчасцей па глыбокай перапрацоўцы пладоў і агародніны. Гэты кірунак прыярытэтны, бо сучасны пакупнік усё больш аддае перавагу паўфабрыкатам і прадуктам хуткага прыгатавання, іх асартымент плануецца пашыраць.

Источник: minpraud.by