Маладзечанскі малочны камбінат можа стаць філіялам

Пэўны час абмяркоўваецца магчымае аб’яднанне Маладзечанскага малочнага камбіната з Мінскім прадпрыемствам.

Намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы, фінансах і прамысловасці Наталля Нікіценка, якая прысутнічала на абласных “Дажынках”, расказала карэспандэнтам “РГ” аб гэтым падрабязней:

– Пытанне далучэння маладзечанскага малаказавода да мінскага гармалаказавода №1 пакуль абмяркоўваецца. Справа ў тым, што ў краіне з’яўляюцца холдынгі, а яны заўсёды маюць перавагі ў правядзенні гандлёвых пагадненняў за межамі краіны. Маленькаму прадпрыемству складана ўтрымацца на знешнім рынку. Таму было прынятае рашэнне ўтвараць мясныя і малочныя холдынгі. З аднаго боку, так ідзе цэнтралізацыя рэсурсаў, пераразмеркаванне прадукцыі, каб было менш канкурэнцыі ўнутры краіны. З іншага боку, так лягчэй распаўсюджваць нашы тавары за межамі краіны.Настасся РОЎДА, Зоя ХРУЦКАЯ.

Источник: www.rh.by