Сокавая лiхаманка. Што перашкаджае навесці парадак?

Калi мы навучымся не толькi нарыхтоўваць бярозавы напiтак, але i берагчы беластволых прыгажунь?

Сёлета вясна доўга ўваходзiла ў свае правы. I ўсё ж зiма вымушана была саступiць цяплу, сонечным дням. Абудзiлiся клёны ды бярозы, пайшоў першы сок. Гэта адразу “засеклi” iндывiдуальныя i калектыўныя зборшчыкi, усе жадаючыя пакаштаваць цудадзейны напiтак. I выйшлi, так бы мовiць, на актыўны соказбор, пiша Рэспублiка.

Добра, калi ён будзе весцiся па ўсiх правiлах, з разуменнем клопату аб прыродзе. На жаль, гэта не так. Некаторыя разважаюць: “Ды што там глядзець, у нас усяго многа...” Па-першае, многа нiколi не бывае, бо калi не прытрымлiвацца гэтага прынцыпу, то праз колькi часу можа стацца мала... Па-другое, мы скiроўваем у цывiлiзаванае рэчышча, а значыць, i думаць павiнны па-iншаму: трэба атрымлiваць асалоду не толькi ад самiх напiткаў, але i ад той справы, якой займаемся.

А што iншым разам назiраем? Разыходзiмся, аж гай шумiць, бярозы долу гнуцца... Такi малюнак давялося бачыць мiнулай вясной у прыгарадным Сычкоўскiм сельскiм Савеце. Прыязджаюць людзi на легкавушках, пранырлiвых скутэрах, iншым транспарце. Падсякаюць па дзве-тры бярозы i па дваццаць—трыццаць — у залежнасцi ад “апетыту”. Многiя так уваходзяць у азарт, што падсякаюць усё без разбору: вялiкiя дрэвы i маленькiя, ствалы i галiны. Забываюць, што дазваляецца выкарыстоўваць дрэвы 45-гадовага ўзросту.

Тое ж даводзiцца назiраць i паблiзу садаводчага таварыства “Бярозачка”, дзе часта бываю. Прыватнiкi, не кажу пра ўсiх, але большасць робяць так, як iм уздумаецца. У лясных угоддзях яны – валадары, нiхто iм не ўказ, хаця згодна з Кодэксам аб адмiнiстратыўных правапарушэннях за незаконны збор соку прадугле-джваецца штраф да 20 базавых велiчынь.

Я запытаў у спецыялiстаў Бабруйскага лясгаса, колькi чалавек яны прыцягнулi да адказнасцi ў мiнулым годзе? Адказалi, што аднаго.

Не густа... А што перашкаджае навесцi парадак у гэтай справе? Тое, што ў нас усяго многа, або нежаданне як след выконваць свае абавязкi?

I ўсё ж давядзецца сур’ёзна брацца за гэту працу. Тым больш сёлета ў Бабруйскiм лясгасе, як паведамiў яго дырэктар Вiталь Дрожджа, нарыхтоўка бярозавiку павялiчыцца з 300 до 1000 тон. Яго будуць здаваць на IП “Старая крэпасць”, якое вывучала патрэбы рынку i прыйшло да высновы, што напiтак карыстаецца попытам. Не трэба завозiць з-за мяжы, бяры тое, што пад рукой. Спажыўцы, асаблiва хворыя на дыябет, яшчэ i дзякуй скажуць. Нарыхтоўкай соку будуць займацца цэлыя брыгады. З аднаго боку, такое сокавае ажыўленне – добра, а з iншага — гэта дадатковая нагрузка на бярозавыя дзялянкi. Павi-нен быць кантроль i самакантроль.

— Мы штогод павялiчваем перапрацоўку бярозавага соку, — расказвае намеснiк дырэктара Кiраў-скага кансервавага завода Ганна Калаткова. — Вось i сёлета плануем прыбавiць пяць-сем працэнтаў. Нарыхтоўку бярозавiку вядзе ў асноўным кiраўчанiн Леанiд Iванiцкi. Мы яго забяспечваем тарай, сок забiраем самi.

— А цi кантралюеце, як выкарыстоў-ваюцца лясныя ўгоддзi?

— Ну гэта клопат прыродаахоўных органаў, ляснiцтваў...

Можа, i так... Аднак мне падаецца, што ўсе тыя, хто “закальцаваны” ў працэсе нарыхтоўкi сока, павiнны клапацiцца i пра беластволых прыгажунь. Гэта пытанне трэба больш актыўна ўзнiмаць у прэсе, на радыё, тэлебачаннi.

...Успамiнаю, як мой бацька браўся падсочваць бярозавы сок. Гэта цэлы рытуал: усялякага iнструменту нанясе, ходзiць, дрэвы выбiрае: “Гэта падыходзiць, а з гэтым пачакаем”. I паспрабуй не паслухацца – непрыемнасцей не пазбегнуць...

Дык а чаму мы сёння так бяздумна ставiмся да нашых беластволых прыгажунь?