Вы здесь

Высокое качество продукции Ляховичского молочного завода – факт признанный и общеизвестный.

Рашэнню, а пасля і дзеянням па мадэрнізацыі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” ужо каля двух дзясяткаў гадоў.

Працэс стаў і працягвае быць перманентным, калі кожны наступны адрэзак часу характарызуецца хоць нейкай ды навізной. Укараненнем больш дасканалых тэхналогій, пускам у дзеянне новага абсталявання, пашырэннем асартыменту выпускаемай прадукцыі, выхадам на перадавыя маркетынгавыя схемы, асваеннем дадатковых рынкаў і г.д. У тым заключаецца і доўгатэрміновая стратэгія прадпрыемства, і яго тактыка. Пра гэта, аднак з папраўкай на перспектыву, разважае дырэктар завода Вячаслаў Жукоўскі:

— Папярэдні і асабліва год бягучы праходзяць пад знакам пераўтварэння ў сферы матэрыяльнай вытворчасці. Усе намаганні накіраваны на мадэрнізацыю, эканомію і беражлівасць. Сёння гэтыя паняцці неразрыўна звязаны.

Наша прадпрыемства займаецца гэтым на працягу доўгага часу. Для прыкладу, сёння знос асноўных фондаў завода складае 33-34 працэнты. Маем дастаткова высокі ўзровень аўтаматызацыі вытворчага працэсу, што асабліва важна для прадпрыемства, дзе працуюць у асноўным жанчыны. Дзякуючы іменна высокаму ўзроўню аўтаматызацыі і механізацыі, у нас за апошнія гады заметна знізілася доля ручной працы. На вытворчасць прыйшло сучаснае абсталяванне, якое, у тым ліку, значна аблягчае працу чалавека. Разам з тым узрастаюць патрабаванні да ўзроўню прафесійнай адукацыі нашых работнікаў. Патрабуюцца граматныя і прафесійна падрыхтаваныя рабочыя, абслуговы персанал, здольны працаваць на такой вытворчасці. Інакш мадэрнізацыя “выльецца” ў кучу металу. Сучаснае абсталяванне плюс кваліфікаваныя кадры — у такім выглядзе бачу для сябе формулу мадэрнізацыі.

Галоўны інжынер Аляксандр Клапаток, галоўны эканаміст Таццяна Бушэйка, начальнік вытворчасці Людміла Скараход.

У гэтым плане мы робім стаўку на моладзь, на спецыялістаў, падрыхтаваных для працы на высокатэхналагічным абсталяванні — як правіла, выпускнікоў навучальных устаноў, якія рыхтуюць спецыялістаў для малочнай прамысловасці. На сённяшні дзень іх адукацыйны ўзровень дастаткова высокі. У некаторых выпадках у нас нават на месцах рабочых працуюць людзі з вышэйшай адукацыяй. Пры гэтым на прадпрыемстве наладжана сістэма прафесійна-тэхнічнай вучобы і павышэння кваліфікацыі.

Поспех — у пастаянным развіцці.

Канешне, канчатковым вынікам мадэрнізацыі з’яўляецца магчымасць выпускаць якасную прадукцыю, якая б задавальняла запыты пакупнікоў і па смакавых характарыстыках, і па цэнавым фактары. Вытворчыя выдаткі і магазінны кошт прадукцыі знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці. Чым яны меншыя, тым больш спажывецкі прывабным з’яўляецца тавар, можа з большай паспяховасцю канкурыраваць з прадукцыяй падобных прадпрыемстваў. Канкурэнцыя апошнім часам заметна ўзрасла. У тым ліку, і ў сувязі з уступленнем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Рынак значна лібералізаваўся, “лінуў” паток імпарту з далёкага замежжа, краін СНД, беларускія вытворцы актывізаваліся. Відавочна, што паспяхова гандляваць зможа той, хто мадэрнізацыяй займаецца не час ад часу, а пастаянна — з мэтай удасканалення вытворчасці і павышэння якасці сваёй прадукцыі.

Апаратчык Алена Стругава, зменны майстар Таісія Кулік.

Якасць прадукцыі Ляхавіцкага малочнага завода — факт, прызнаны даўно, шмат дзе і шмат кім. Пра прызнанне ляхавіцкай малочнай маркі спецыялістамі гаворыць хоць бы “россып” дыпломаў з розных высокіх конкурсаў, дзе прадукцыя пад маркай “Ляхавічок” удзельнічала і станавілася лепшай ці адной з лепшых. Напрыклад, па выніках работы ў 2011 годзе прадпрыемства выйшла лаўрэатам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Напрыклад, па выніках работы ў 2011 годзе прадпрыемства стала лаўрэатам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Конкурс гэты праводзіцца кожны год. Сярод малочных прадпрыемстваў прымалі ўдзел Ваўкавыскі ”Беллакт”, Баранавіцкі малочны камбінат, ”Ляхавіцкі малочны завод”. Лаўрэатамі прэміі сталі — Ваўкавыскі ”Беллакт”, СААТ ”Ляхавіцкі малочны завод”. Лаўрэаты прэміі маюць права пацвердзіць гэта званне па заканчэнні пяці гадоў з дня яго прысуджэння. На працягу пяці гадоў прадпрыемства мае права ў маркіроўцы тавараў, дакументаў, рэкламе выкарыстоўваюць выяву эмблемы.

І ў мінулым годзе завод традыцыйна прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе “Лепшая прадукцыя года”. З 5 заяўленых на разгляд найменняў ляхавіцкай прадукцыі прызнанне атрымалі 4: малако паўтарапрацэнтнай тлустасці з кальцыем, масла “Ляхавіцкае”, маса тварожная ў асартыменце і крэм тварожны ўзбіты ў асартыменце. Значыцца “Ляхавічок” і сярод удзельнікаў конкурсу ”Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе”. Канчатковага раскладу пакуль няма, аднак, першы этап адбору прадукцыя завода паспяхова пераадолела і значыцца сярод вельмі нешматлікіх фіналістаў. Далей — слова за прафесіянальным журы. Крытэрыем жа спажывецкай якасці прадукцыі ляхавіцкай “малочкі” можа служыць яе высокая запатрабаванасць, папулярнасць сярод жыхароў раёна, вобласці, краіны і не толькі. Тэст на запатрабаванасць, што ў нашым выпадку ёсць сінонім слова ”якасць”, прадукцыя завода праходзіць штодзённа, бесперапынна. У гіпер- і супермаркетах вядомых гандлёвых сетак, так званых магазінах крокавай даступнасці, сельскіх гандлёвых кропках раёна, канешне ж, фірменным “Верасе”. Параўнальна невялікі, аднак, утульна-эстэтычны, сучасна абсталяваны магазін, здаецца, не пустуе ніколі. У нядаўнія навагодне-калядныя дні “Верас” паспытаў сапраўдны аншлаг: “атаварыцца” менавіта ў “Верасе” жадалі вельмі многія. І не толькі жыхары райцэнтра. У чым сіла прыцягнення? Таварны асартымент, “адэкватнасць” цэн, сэрвіс, антураж і іншыя звычайныя, але пакуль яшчэ не паўсюдныя ў нас рэчы і катэгорыі “клічуць” пакупнікоў у гэты фірменны магазін.

Алена Козел занята на вытворчасці казеіну.

Мадэрнізацыя не дзеля таго, каб трапіць у “трэнд”. Высокая якасць, нізкая энерга- і матэрыялаёмістаць прадукцыі, максімальная аўтаматызацыя вытворчага працэсу і, як вынік, магчымасць канкурыраваць на рынку адкрытым тэкстам “чытаюцца” ў мадэрнавых дзеяннях Ляхавіцкага малочнага. Не ўдакладняючы, што і ў якіх аб’ёмах выканана — падрабязнасці такога кшталту “зачэпяць” далёка не кожнага чытача-спажыўца, — адзначым, што толькі ў мінулым годзе на тэхнічнае пераўзбраенне зрасходавана каля 7 мільярдаў уласных рублёў. “Любыя ўкладанні маюць у нас дакладнае эканамічнае абгрунтаванне. Зыходзім з прынцыпу, што любы інвестпраект павінен акупіцца не пазней як праз тры гады. Напрыклад, з укладзеных летась 7 мільярдаў 2,3 “вярнуліся” ўжо назад, у кашалёк завода”, — словамі галоўнага эканаміста Таццяны Бушэйка хочацца завяршыць “экскурсію” на Ляхавіцкі малочны.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Источник: www.lves.by

«ПРОДУКТ.BY»
220005, г. Минск, ул. Платонова, 22-707

+375 (17) 33-16-555
+375 (17) 33-16-777
+375 (17) 39-65-321

mail@produkt.by

*Права защищены, любое использование информации без ссылки на источник produkt.by запрещено.
*За содержание рекламных сообщений ответственность несут рекламодатели.