У Ляхавічах ушаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Усіх, хто мае дачыненне да багатага ляхавіцкага стала, шчодра накрытага, дзякуючы нястомнай працы хлебаробаў і жывёлаводаў, механізатараў і завадчан, спецыялістаў і кіраўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук прымае хлеб новага ўраджаю

Пад гукі духавога аркестра па вуліцы Леніна райцэнтра ў святочнай калоне прайшлі дэлегацыі гаспадарак і прадпрыемстваў, лепшыя з лепшых — героі свята, кіраўнікі раёна і ганаровыя госці. Па традыцыі былі ўскладзены вянкі і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям. Потым святочная калона рушыла ў гарадскі Дом культуры, дзе і адбываліся асноўныя святочныя падзеі. А галоўную гарадскую вуліцу заняў незвычайны парад, у якім удзельнічала сучасная сельскагаспадарчая тэхніка.

У фае ГДК было мнагалюдна, атмасфера свята адчувалася паўсюдна. Настройвала на ўзнёслы лад музыка, цешыла вока і дражніла прыемным пахам апетытная прадукцыя, вырабленая СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, “ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, ПУП “Ляхавіцкі кааппрам”. А прадукцыя ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, якая таксама не патрабуе ніякай дадатковай рэкламы — папулярная, запатрабаваная і, галоўнае, якасная. Жадаючых прадэгуставаць прысмакі і нешта купіць было нямала. Фанфары абвясцілі пачатак свята. Са сцэны гучалі словы віншавання і шанавання за штодзённую няпростую і такую адказную сялянскую справу, вытворчыя перамогі, за любоў і пашану да зямлі-карміцелькі, за хлеб і да хлеба на стале. Сімвалічна, што першым героем свята стаў менавіта хлеб — караваі, спечаныя з зерня сёлетняга ўраджаю ў розных сельгасарганізацыях Ляхавіччыны.

Заслужаныя апладысменты гучалі ў адрас пераможцаў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Асабліва прыемна было чуць, што Ляхавіцкі раён у абласных спаборніцтвах заняў 1 месца па вытворчасці піваварнага ячменю, 2 месца — па ўборцы зерневых і зернебабовых і 3 месца — па вытворчасці цукровых буракоў.

Сёлета ўпершыню ў раёне ўручаліся пераходныя Ганаровыя сцягі за дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай галіне. З гонарам і пашанай у святочную залу іх унеслі пераможцы рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў. Ганаровымі сцягамі ўзнагароджаны: за дасягненне найвышэйшых вынікаў па вытворчасці зерневых і зернебабовых культур, алейнага насення рапсу, бульбы, рэалізацыі жывёлы — СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко), вытворчасці цукровых буракоў і рэалізацыі малака — СВК “Шлях новы” (старшыня Аляксандр Вашчук). Дарэчы, менавіта Аляксандр Вітко і Аляксандр Вашчук сёлета прызнаны лепшымі кіраўнікамі сельгасарганізацый. З заслужанымі ўзнагародамі працаўнікоў АПК віншаваў старшыня райсавета Яўгеній Юрлевіч.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў святкавання звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук. Кіраўнік раёна з гонарам расказаў пра сёлетнія здабыткі ляхавіцкіх аграрыяў, чые воля і высокае прафесійнае майстэрства дазволілі дасягнуць добрых паказчыкаў у розных галінах сельгасвытворчасці. Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама вясковым рупліўцам.

Знайшлі чым здзівіць землякоў прадпрыемствы грамадскага харчавання райпо.

Апладысментамі віталі кіраўнікоў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў. Бо, як вядома, у агульным поспеху немалая іх заслуга. Асаблівая ўвага, клопат і ўдзячнасць — шаноўным ветэранам сельгасвытворчасці. Іх вопыт — бясцэннае багацце, якім неабходна дзяліцца з наступнымі пакаленнямі. Гэта яны ў розныя гады закладвалі трывалы фундамент для развіцця аграпрамысловага комплексу Ляхавіччыны і падрыхтавалі дастойную змену.

На сцэну запрашаліся пераможцы традыцыйнага раённага спаборніцтва. На сёлетнім жніве, як і на нарыхтоўцы травяністых кармоў, роўных не было СВК “Дарава” (старшыня Уладзімір Пятроўскі) і па ІІ групе гаспадарак ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” (дырэктар Дзмітрый Несцяровіч). У вырошчванні льну першынство за ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” (дырэктар Дзмітрый Скакун). Лепш за іншых спрацавалі бульбаводы СВК “Жарабковічы” (старшыня Віталій Бусько) — у іх дыплом І ступені. Узнагарода такога ж узроўню і ў СВК “Шлях новы” (старшыня Аляксандр Вашчук), які дабіўся лепшых паказчыкаў у вытворчасці цукровых буракоў. Сёлетні пераможца ў вытворчасці і продажы мяса — СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко). Лепшай фермерскай гаспадаркай прызнана “Даманская” (кіраўнік Іван Шклянік). Пад заслужаныя апладысменты паднімаліся на сцэну героі жніва, перадавікі, чые прозвішчы сёлета заносіліся на Дошку гонару. Падарункі і грашовыя прэміі ім уручыў Дзмітрый Бурдук. Героі-пераможцы раённага спаборніцтва — экіпажы зернеўборачных камбайнаў у складзе Канстанціна і Андрэя Дзянішчыкаў з СВК “Жарабковічы”, Дзмітрыя і Рыгора Арлоўскіх з ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, маладзёжныя экіпажы Мікалая Лапіча і Аляксандра Салодкага з СВК “Ліпнянка”, Руслана Бута з СВК “Шлях новы”. На ўборцы кукурузы лепшым стаў экіпаж у складзе Аляксандра Юніка і Сяргея Казакевіча з СВК “Ляхавіцкі”. Адзначаны і сёлетні пераможны фініш вадзіцеля СВК “Жарабковічы” Эдуарда Пірштука, яго калегі Вячаслава Русакевіча з ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, маладых вадзіцеляў Андрэя Жэркі з СВК “Ляхавіцкі” і Артура Гутырчыка з СВК “Востраў-Агра”. Пераходныя Ганаровыя сцягі сёлета дасталіся СВК «Шлях новы» і «Ляхавіцкі».

Сярод машыністаў зернетакоў першае раённае месца ў брыгады з СВК “Шлях новы”. Мікалай Курловіч з райаграсэрвісу і Міхаіл Міклашэвіч з СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік” — лепшыя сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў. Выдатна справіліся з пастаўленай задачай — без страт адвезці кармы ад кормаўборачных камбайнаў — Аляксандр Маслаў з СВК “Шлях новы” і Аляксандр Папко з райаграсэрвісу. Сярод буракаўборачных камбайнаў лепшым стаў экіпаж Андрэя Юруця з райаграсэрвісу. Пераможцам сярод камбайнераў ільноўборачных камбайнаў прызнаны Уладзімір Маслоўскі, які працуе на льнозаводзе. Віталі ўдзельнікі свята і лепшых у раёне жывёлаводаў: сярод аператараў машыннага даення — звяно ў складзе Зоі Сецько і Вольгі Грыкель з СВК “Ляхавіцкі” і Марыю Турко з СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”. Сярод аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы роўных няма працаўніцы СВК “Ляхавіцкі” Таццяне Кендыш, сярод аператараў па вырошчванні маладняку — Валянціне Свістуновіч з СВК “Шлях новы”, сярод аператараў па вырошчванні і адкорме свіней — Ганне Ягнешка з ЗТАА “БелДан”, па вырошчванні парасят — таксама працаўніку гэтага прадпрыемства Віталію Мінцэвічу.

Шмат шчырых слоў у адрас працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці сказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч. Кіраўнік дэпутацкага корпуса ўручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райсавета.

Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай Варажун павіншаваў калег з прафесійным святам і ўручыў падарункі і грашовыя прэміі ўладальнікам другіх і трэціх месцаў у раённым спаборніцтве.

Не спыняюцца на дасягнутым, смела ідуць наперад, б’юць раней устаноўленыя рэкорды працавітыя землякі. Гучнымі апладысментамі сустракала зала заслужаных уладальнікаў ганаровага звання “Лепшы па прафесіі” (іх прозвішчы будуць надрукаваны ў бліжэйшых нумарах “ЛВ”).

Віншавалі, уручалі граматы, падарункі лепшым з лепшых старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вайцешык, дырэктар Ляхавіцкага філіяла абласнога аграпрамысловага саюза Уладзімір Пятроўскі. На свяце было нямала іншых незабыўных, хвалюючых момантаў. Спецыяльны прыз «ЛВ» — даўняя добрая традыцыя.

Па добрай традыцыі пяты год запар спецыяльны прыз газеты “Ляхавіцкі веснік” знаходзіць свайго ўладальніка, дакладней, уладальніцу. Сёлета галоўны рэдактар раёнкі Вольга Барадзіна ўручыла падарунак, дыплом “ЛВ”, кветкі, а таксама падпіску на раённую газету на I квартал 2013 года аператару машыннага даення СВК “Шлях новы”, вельмі шчырай і працавітай жанчыне Ірыне Масцілоўскай — маці траіх дзяцей.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч абвясціла пераможцаў конкурсу караваяў: 1 месца — у СВК “Ляхавіцкі”, на 2 і 3 месцах, адпаведна, ЗТАА “БелДан” і СВК “Шлях новы”. Адзначаны былі і самыя актыўныя удзельнікі выставы сельгаспрадукцыі.

Сёлетняе свята было надзвычай цікавым. Як заўсёды, настрой на ім стваралі лепшыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Источник: Ляхавiцкi веснiк