Сыры Ошмянского сыродельного завода завоевали 5 дипломов на конкурсе «Лучшая продукция года-2012».
- 21.12.2012 03:00
У намінацыі “Сыры сычужныя” ўзнагароду атрымалі сыры “Александрыйскі” і “Кароль”, якія з’яўляюцца гонарам ашмянскіх сыраробаў, бо прыгатаваны па ўласнай рэцэптуры.
Яшчэ адзін сыр ‑ “Фітнес-Чыз”, які асабліва ўпадабалі расійскія пакупнікі за нізкую тлустасць (усяго толькі 25%), таксама стаў пераможцам. Ашмянцы, дарэчы, адзіныя ў рэспубліцы, хто выпускае такі сыр. Журы высока ацаніла і якасць сыроў “Расійскі новы” і “Канталі”.
Сырзаводу прысвоена Гран-пры конкурсу “За стабільна высокую якасць прадукцыі”: на працягу апошніх пяць год ашмянскія вытворцы становяцца лаўрэатамі прэстыжнага конкурсу. А гэта сведчанне высокага ўзроўню прадпрыемства і прафесіяналізму яго работнікаў, якія ўтрымліваюць поспех столькі часу.
Пераможцы атрымалі права выкарыстоўваць знак конкурсу на сваёй прадукцыі. Каб знайсці такі тавар на прылаўку, дастаткова ўважліва разглядзець упакоўку.
АЛІНА САНЮК
Источник: www.osh.by