Прозвішча Таццяны Камянчук, уключана ў ”Вялікую міжнародную энцыклапедыю: лепшыя людзі.

"Расія. Казахстан. Украіна. Беларусь", кніга, якая складаецца з 1075 старонак, нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве “Спец-Адрас”.

Яно ўжо больш за 15 гадоў выпускае энцыклапедыю “Лепшыя людзі Расіі”, а з 2011 г. ажыццяўляе новы міжнародны праект з удзелам 4 краін. У выданне 2012 г. уключана больш за 10 тысяч прозвішчаў спартсменаў і настаўнікаў, вучоных і фермераў, бізнесменаў і аграномаў… Усіх іх аб’ядноўвае адно – майстэрства і прафесіяналізм у сваёй справе.

Пра герояў праекта змяшчаецца інфармацыя пад 16 тэматыч­нымі рубрыкамі. Пра Таццяну Уладзіміраўну можна прачытаць у рубрыцы “Галерэя славы”. На старонцы 573 змешчаны яе фотаздымак,прыводзяцца кароткія біяграфічныя звесткі і паведамляецца аб дасягнутых выніках камбіната.

Таццяна Камянчук узнагароджана ганаровым знакам героя энцыклапедыі “Лепшыя людзі”. Акрамя таго, Прэзідыум савета ВМЭ “Лепшыя людзі” ўзнагародзіў яе дыпломам за высокае прафесійнае майстэрства і самаадданую працу на карысць Беларусі, а Прэзідыум грамадска-кансультатыўнага савета міжнароднай энцыклапедыі

– Пісьмом падзякі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Источник: www.malorita.by