Вы здесь

Падвядзеннем вынікаў работы пякарнай прамысловасці Гомельхлебпрама

Днямі ў Гомелі адбылося ўрачыстае ўшанаванне хлебапёкаў вобласці ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Мерапрыемства стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў работы пякарнай прамысловасці Гомельхлебпрама за 10 месяцаў 2012 года. Свята аб’яднала прадстаўнікоў аблвыканкама, кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і работнікаў 14 прадпрыемстваў пякарнай прамысловасці Гомельскай вобласці.

Сярод тых, каго шанавалі напярэдадні прафесійнага свята, былі работнікі Добрушскага хлебазавода, чые праца і дасягненні адзначылі на высокім узроўні. Дырэктар прадпрыемства Таццяна Крывашэева названа лепшым кіраўніком года і ўзнагароджана граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам.

Ганаровае званне “Лепшы пекар года” атрымала Тамара Тарасенка. Граматамі была адзначана работа майстра хлебапякарнай вытворчасці Святланы Горленка, прыёмшчыка заявак Іны Любезнай, кандытара Ганны Мішэчык, упакоўшчыцы Наталлі Каваленка.

– Сёлета наша прадпрыемства прымала ўдзел у рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2012”, – расказала Т. Крывашэева. – Распрацаваныя па рэцэптуры лабараторыі хлебазавода вырабы прыняслі калектыву ганаровае другое месца ў намінацыі “Прысмакі мучныя “Паўлаўскія”.

Атрыманне ганаровага звання “Лепшы кіраўнік года-2012” стала для мяне вельмі нечаканай падзеяй. Разам з тым, прыемна ўсведамляць, што мой сціплы ўклад у агульную справу прынёс добрыя вынікі і даў старт для ўзяцця новых вяршыняў. Дарэчы, арганізатары мерапрыемства паклапаціліся не толькі аб цырымоніі ўзнагароджання, але і аб канцэртна-віншавальнай праграме з удзелам артыстаў Гомельскага цырка.

Таццяна Крывашэева прызналася, што любіць абраную прафесію, бо большая частка жыцця жанчыны звязана з хлебам. Пасля заканчэння Магілёўскага тэхналагічнага інстытута па спецыяльнасці “Інжынер-механік машынных апаратаў харчовых вытворчасцей” яна аддала любімай справе 17 гадоў, 7 з якіх – працы на хлебазаводзе.

Таццяна ПРЭЖЫНА Фота Яўгена УСЦІНАВА

Источник: Добрушскi край

«ПРОДУКТ.BY»
220005, г. Минск, ул. Платонова, 22-707

+375 (17) 33-16-555
+375 (17) 33-16-777
+375 (17) 39-65-321

mail@produkt.by

*Права защищены, любое использование информации без ссылки на источник produkt.by запрещено.
*За содержание рекламных сообщений ответственность несут рекламодатели.