Вы здесь

Крынiца заваёўвае ўкраiнскi рынак

Першыя партыi пiва адгружаны ва Украiну. "Пропускам" стала высокая якасць прадукцыi.

Сёлета айчынны рынак пiва згорнецца да 94 працэнтаў ад узроўню мiнулага года. Гэтае меркаванне выказаў генеральны дырэктар ААТ "Крынiца" Рыгор Пяткевiч.

На думку спецыялiста, такая сiтуацыя тлумачыцца змяншэннем пакупнiцкага попыту на папулярны напой. Айчынныя вытворцы забяспечваюць унутраную патрэбу на 92 працэнты. Аднак на рынку амаль трэць аб'ёмаў — iмпартнае пiва. Гэты сегмент нават сёлета дэманструе няхай невялiкi (на 1 працэнт), аднак усё ж рост. На долю ААТ "Крынiца" прыпадаюць 43 працэнты агульнага аб'ёму айчыннай вытворчасцi пiва (летась — 38,4 %). І гэты паказчык прадпрыемства мяркуе павялiчыць. Тут праводзiцца маштабная рэканструкцыя — пасля правядзення ўжо трэцяга этапу (на гэтыя патрэбы плануецца выдаткаваць 62,4 мiльярда рублёў бюджэтнай пазыкi) магутнасцi значна ўзрастуць.

Як заўважыў карэспандэнту "Звязды" Рыгор Пяткевiч, прадпрыемства мае намер усяляк папулярызаваць беларускае пiва. "Крынiца" разам з iншымi буйнымi айчыннымi вытворцамi гатова выступiць на ўнутраным рынку пад агульным брэндам. Рыгор Пяткевiч лiчыць: варта стварыць сетку фiрмовых пiўных бараў, дзе кошт пеннага напою будзе нiжэйшы, чым у рэстаранах. Гэта будзе спрыяць развiццю культуры спажывання.

Iмклiва павялiчваецца аб'ём экспарту: рэалiзавана 1,5 мiльёна дэкалiтраў пiва (амаль утрая больш, чым летась). Асноўным гандлёвым партнёрам застаецца Расiя, на долю якой прыпадае 87 працэнтаў усiх экспартных паставак. 12 % адгружаецца ў краiны Еўрасаюза. Пробныя партыi паступiлi спажыўцам Канады. I яшчэ адна прыемная навiна: як паведамiў начальнiк аддзела знешнеэканамiчнай дзейнасцi ААТ "Крынiца" Валерый Вiнар, першыя партыi пiва адгружаны ва Украiну. Спецыялiсты адзначылi, што трапiць на гэты рынак было надзвычай складана, аднак "пропускам" сюды стала высокая якасць прадукцыi.

«ПРОДУКТ.BY»
220005, г. Минск, ул. Платонова, 22-707

+375 (17) 33-16-555
+375 (17) 33-16-777
+375 (17) 39-65-321

mail@produkt.by

*Права защищены, любое использование информации без ссылки на источник produkt.by запрещено.
*За содержание рекламных сообщений ответственность несут рекламодатели.