Гродзенскі піўзавод пойдзе з малатка

Першы аукцыён па продажы прадпрыемства прызначаны на 14 сакавіка.

На продаж выстаўляецца адразу ўся маёмасць піўзавода. Яго пачатковы кошт – 11,3 мільярды рублёў, паведамляе t-styl.info.

Калі рэалізаваць маёмасць на першым аўкцыёне не атрымаецца, аукцыёны будуць праводзіцца яшчэ тройчы. Першапачатковы кошт на другім аукцыёне зменшыцца на 20%, на трэцім – на 50%, на апошнім – на 70%.

Калі і гэта не дапаможа знайсці пакупніка, потым маёмасць піўзавода будзе прапанавана крэдыторам, а ў выпадку іх адмовы пяройдзе ў камунальную маёмасць.

Гродзенскі піўзавод быў пабудаваны ў 1877 годзе купцом Кунцам для вырабу піва па аўстрыйска-германскай тэхналогіі.

У апошнія гады лёс стратнага прадпрыемства асабліва клапоціць гродзенскія ўлады.

У 2008 годзе крэдытарская запазычанасць прадпрыемства складала 2,5 мільёны даляраў ЗША, абсталяванне фізічна і маральна састарэла.

Тады ж для стварэння устойлівага механізма атрымання заводам стабільнага прыбытку ўзнікла ідэя стварыць на тэрыторыі завода ў гістарычным цэнтры Гродна гатэльна-забаўляльны комплекс і музей піва.

Інвестпраект прадугледжваў будаўніцтва трохзоркавага гатэля на 50-60 месяцаў, стварэнне моладзевага забаўляльнага цэнтра.

У межах працы музея піва планавалася вырабляць 300-350 тыс.дал "жывога" піва ў год. На рэалізацыю праекта патрабаваліся інвестыцыі ў памеры 11,1 мільёны даляраў ЗША. Праект так і застаўся праектам.

СЭЗ "Гроднаінвест", на чыёй тэрыторыі знаходзіцца піўзавод, можа прапанаваць паўдзельнічаць у падобным інвестпраекце і новаму ўласніку прадпрыемства.