Будзе хлеб “Камянецкі”!

Ён з’явіцца ў продажы з 1 лютага, яго выпуск асвоілі мясцовыя хлебапёкі.

Гэта – фармавы хлеб, у склад якога ўвойдзе крухмал. Камянецкаму каапнарыхтпрамгандлю мінская фірма “Барса” паставіла нямецкае абсталяванне – фармовачна-адсадачную машыну коштам 75 мільёнаў рублёў. На ёй ужо асвоены выпуск мучных ласункаў “Забава”, першая партыя (100 кілаграмаў) паступіла ў продаж на гэтым тыдні. Са зменай насадак на гэтай машыне можна будзе выпускаць прысмакі рознай канфігурацыі. І зноў новая прадукцыя кандытараў хлебазавода з’явіцца на паліцах магазінаў.

Источник: www.kamenec.by