Вы здесь

"Аліварыя" прадстаўляе абноўлены брэнд - Data 1864

ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group, прадстаўляе абноўлены брэнд піва «Data 1864».

Цяпер ён уваходзіць у парасонавы брэнд «Аліварыя» і завецца «Аліварыя Data 1864». Акрамя назвы змяніліся смакавыя характарыстыкі, упакоўка і пазіцыяніраванне прадукту, iнфармiруе Belbeer.com.

«Аліварыя Data 1864» зварана па традыцыйным рэцэпце. Аляксей Фокін, галоўны півавар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group, адзначае:

«Аліварыя Data 1864» – гэта залацістае піва з мяккім вытанчаным смакам. Дзеля таго каб надаць гатунку свой характар, спецыяльна для «Аліварыя Data 1864» мы падабралі асаблівы духмяны хмель, які прыўносіць прыемны водар і раскрывае паўнату смаку».

Услед за паляпшэннем смаку адбылася змена ўпакоўкі. «Аліварыя» Data 1864» выходзіць у прэміяльнай шкляной бутэльцы з цісненнем, якое адсылае да гістарычнай спадчыны завода. Яшчэ ў пачатку мiнулага стагоддзя былыя ўладальнікі завода браты Лекерт разлівалі піва ў шкляныя бутэлькі з рэльефнай чаканкай. На этыкетцы з'явіўся графічны знак брэнда «Аліварыя» са знакамітым арлом. Надпіс зроблены на беларускай мове, што падкрэслівае паходжанне піва, а таксама адданасць традыцыям.

Спажыўцам абноўлены брэнд прапануе вярнуцца да вытокаў і атрымаць асалоду ад традыцыйнага смаку. Піва «Аліварыя Data 1864» рэкамендуецца ўжываць у коле даўніх сяброў, успамінаючы свае добрыя звычаі, як, напрыклад, сумесны прагляд матчу або паездка на дачу ўсёй кампаніяй.

«1864 – год заснавання нашага завода. Мы хацелі, каб, паспрабаваўшы «Аліварыя Data 1864», спажыўцы адчулі смак гісторыі. Піва створана для сапраўдных знатакоў, што аддаюць перавагу натуральным прадуктам, якія елі і пілі нашы продкі», – каменціруе Надзея Дзешкавец, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group.

«Зараз доля сегмента прэміум на рынку – каля 10%. У параўнанні з мінулым годам яна павялічылася на 2%. Доля «Аліварыі» у прэміум сегменце – 20%. Брэнд займае другое месца, – дадае яна. – Абнаўленне «Data 1864» звязана з нашым імкненнем да далейшага ўмацавання пазіцыі ў сегменце прэміум і жаданнем заставацца цікавымі для пастаянных спажыўцоў, а таксама прыцягваць новых».

У прасоўванні брэнда будуць задзейнічаны Інтэрнэт, POS-матэрыялы, актыўнасці ў месцах продажу, PR-падтрымка.

Даведка:

«Аліварыя Data 1864» Састаў: солад, хмель, дрожджы, вада Утрыманне алкаголю – 5% Выходзіць у шкляной бутэльцы 0,5 л Упершыню брэнд з'явіўся на рынку ў 2005 годзе. Яго выпуск быў прымеркаваны да 140-годдзя завода.

«Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group

«ПРОДУКТ.BY»
220005, г. Минск, ул. Платонова, 22-707

+375 (17) 33-16-555
+375 (17) 33-16-777
+375 (17) 39-65-321

mail@produkt.by

*Права защищены, любое использование информации без ссылки на источник produkt.by запрещено.
*За содержание рекламных сообщений ответственность несут рекламодатели.