Як рэкламная гульня дапамагла паказаць, што «Бела-Кола» — гэта аўтэнтычны беларускі брэнд
- 01.10.2018 12:18
МЗБН i hn-project зрабілі першы Бела-Чэллендж - рэкламную гульню, якая б не толькі спрыяла павелiчэнню продажаў, але і сфармавала імідж напояў ад МЗБН як сучаснага нацыянальнага брэнда, пишет marketing.by.
Прадукт:
Бела-Кола (флагманскi прадукт), Расiнка, Фан-Фан, Махiта.
Задачы:
стварыць btl-актывацыю (рэкламную гульню), якая будзе:
- спрыяць павелiчэнню продажаў;
- фармаваць імідж дадзеных напояў, як сучаснага нацыянальнага брэнда.
Ідэя:
паказаць, што Бела-Кола, Расінка, Фан-Фан і Махiта – гэта аўтэнтычныя беларускія брэнды, якія падтрымліваюць актуальныя каштоўнасці сучаснай моладзі.
Рашэнне:
правесці не проста рэкламную гульню, а сапраўдны чэллендж:
БЕЛА-ЧЭЛЛЕНДЖ. ЗБЯРЫ СВОЙ БЕЛА-ПРЫЗ!
Механіка рэкламнай гульні:
Купі адзін з чатырох гульнявых прадуктаў.
Знайдзі гульнявую літару і код пад вечкамі.
Збяры з літар слова «БЕЛА».
Зарэгіструй камбінацыю на сайце гульні.
Вынікі:
Кліент павялічыў продажы прадукту ў розных літражах за перыяд правядзення гульні на 34%.
Агульная колькасць удзельнікаў, якія зарэгістравалі слова «Бела», — 29 879 чалавек.
Самы актыўны ўдзельнік зарэгістраваў 150 камбінацый і назбіраў 600 вечак гульнявых прадуктаў.
Больш за 147 000 наведвальнікаў сайта за гульнявы перыяд.
Удзельнiкi самастойна стварылi таварыства па абмену вечкамi з лiтарамi.
Над праектам працавалі:
Заказчык:
ЗАТ «МЗБН»
Намеснік дырэктара па маркетынгу Юрый Ракавец
Спецыяліст па маркетынгу Кацярына Караім
Агенцтва:
hn-project