Сняжынка ў стылi беларускага арнаменту: Fabula Branding распрацавала вобраз марозіва «Белы полюс»

Сняжынка ў стылi беларускага арнаменту: Fabula Branding распрацавала вобраз марозіва «Белы полюс»

СГАА «ІНГМАН МАРОЗІВА» выводзіла на беларускі рынак новую гандлёвую марку парцыённага марозіва. Fabula Branding распрацавала візуальны вобраз брэнда, адпаведны катэгорыі прадукту.

Рашэнне

Стылеўтваральнай дамінантай дызайну стаў яркі кантрастны патэрн з выкарыстаннем сімвала сняжынкі, якая адначасова нагадвае дэталь нацыянальнага беларускага арнаменту.

Рашэнне дазволіла не толькі зрабіць гандлёвую марку блізкай і зразумелай беларусам, але і ўзмацніла пазнавальнасць брэнда: выклікаючы асацыяцыі са снегам, ільдом, поўначчу, снежны патэрн падтрымлівае нэйм «Белы полюс», а таксама дапамагае абвясціць таварную катэгорыю і паскорыць ідэнтыфікацыю прадукту пакупнікамі.

Галоўныя пазнавальныя элементы лагатыпа − актуальны брэнд-персанаж белы мядзведзь, да месца халодная сіне-белая гама колераў, скругленасці і нахілены шрыфт. Заўважная беларускамоўная брэнд-зона добра адмяжоўвае прадукт ад канкурэнтаў.

Крытэрыем поспеху праекта можна лічыць той факт, што фірменны лагатып і патэрн ГМ «Белы полюс» працягнулі сваё існаванне па-за межамі ўпакоўкі − сталі часткай айдэнтыкі музею марозіва ў Мінску.