Цукеркавы Фэст "Ivkon-2013"
- 04.09.2013 03:00
Кандытарская кампанія “Івкон”, праводзiць Івянецкі музэй традыцыйнай культуры 7 верасня 2013 году, г.п. Івянец
ЦУКЕРКАВЫ ФЭСТ “IVKON”
Пачатак – 13.00 ад плошчы Свабоды
Асноўная дзея на сядзібе Пятра Дарагунцава
Заканчэнне – 20.00
Ласы дзень, вясёлы вечар –
верасовыя сустрэчы.
Пірагі, цукеркі, ладкі -
смакі хаткі-шакаладкі.
Спевы, музыка і гульні
і малечам, і матулям.
Пах дзяцінства, як заўсёды, -
карамелі цудны водар.
Поўна-поўніца шчадрот
на багаты, добры год.
Заклікаем на Цукеркавы фэст у Івянец…
На фэст Новы – ВЕРАСОВЫ, АДМЫСЛОВЫ!
Прысвячаем Салодкае падарожжа ў гісторыю Краю дзятве ды моладзі.
Аднаўляем вытворчасць незабыўнай “Сливочной помадки”.
Рыхтуем “прэм’еру” новага ласунку.
7-га верасня з брамы навучальнага году фэстывальны звон абвесціць Шлях Пазнання. Шлях радасці і новых знаёмстваў.
Тут ЦУКЕРКА – каралеўна! Тут прыгожа, светла, спеўна…
…На старой панскай сядзібе:
· рамантычныя івянецкія легенды
· шчодры рамесны кірмаш
· нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі
· рыцарскія бойкі
· дэгустацыя цукерак “Івкон”
· сюрпрызы і дарункі
· жывая музыка, спевы, танцы, гульні, конкурсы ды віктарыны
· шляхецкія спрэчкі-пацехі
· вечаровае фаер-шоу і вогнішча
Спіс удзельнікаў:
· Анімацыйны тэатр “Майстэрня ўражанняў”
· Гурт “PAWA”: FolkTronika
· Фольк-мэталгурт “Лютавер'е”
· Этнадыскагурт “Вырай”
· Вандроўны тэатрык “Гістрыён”
· Спеўны гурт “Сёмуха”
· Этнагурт “На таку”
· Этнагурт “Dzivasil”
· Гудзьбітны гурт “Літы Талер”
· Гурт “HardWood»
· Фольк-рокгурт “Хорціца”
· Народны фолькгурт “Тутэйшая шляхта”
· Фальклорна-абрадавы гурт “Ракаўскі гасцінец”
· Конна-гістарычны клуб “Залатая шпора”
…Найадметныя ўдзельнікі Верасовай Студыі, што разгорне працу на фэставай сядзібе, уварцяцца пасвячэння ў ганаровыя грамадзяне Вялікага княства Ласавання. А дзеля таго апранка мае быць з элементамі верасова-філітовых колераў.
Цукеркавы фэст “Ivkon” – шчаслівае здарэнне
Цукеркавы фэст “Ivkon” – спатканне талентаў
ДЗІВА ГОДУ – АСАЛОДА!
Даведка:
+375 17 216 19 76
+375 17 72 53 5 83
+375 29 270 41 78
+375 25 927 00 87