Беларуская мова — ў неймінгу брэндаў

У беларускай мове есць шмат ёмістых ды смачных слоў і вобразаў, якія набліжаюць прадукт  да пакупнікоў. Marketing.by  сабраў прыклады беларускага неймінгу, якія з'явіліся на рынку за апошні год. Прапануем з iмi пазнаемiцца i наведвальникам produkt.by.

«Вiтаем!» — гандлёвая марка паўцвёрдых сыроў

Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку паўцвёрдых сыроў для аднаго з буйнейшых беларускіх вытворцаў малочных прадуктаў – Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната.

Сочыва «Сёлета»

Где пробелы – там должно быть фото

Новую гандлёвую марку сочыва «Сёлета» для Слуцкага цукрарафінаднага камбіната распрацавала кампанія Fabula Branding. 

 

Гандлёвая марка «Добрая жонка»

Fabula Branding распрацавала ўласную гандлёвую марку «Добрая жонка» для ААТ «Мінбакалеягандаль».

 

Пітная і мінеральная вада «Нарач»

У TDI Group распрацавалі новую камунiкатыўную платформу для пітнай і мінеральнай вады «Нарач».

 

Каўбаса з бабра

«Паляўнічыя прысмакі» наладзілі выпуск каўбасы з бабра ды аленіны.

 

 Дызайн упакоўкі жытніх сухарыкаў «Як той казаў»

Дызайн жытніх сухарыкаў «Як той казаў» распрацаваны спецыяльна для ТАА «Треваллитрейд». Ідэя і дызайн: Іванова Крысціна

 Цукар «Скідзельскага цукровага камбінату»

Fabula Branding правяла комплексную распрацоўку гандлёвай маркі цукру для ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».


«Менскае 1067» ад «Лідскага піва»

ААТ «Лідскае піва» прадставіла «Менскае 1067» — першы гатунак з лімітаваных лінейкі «Менскай». Новы прадукт — прысвячэнне 950-годдзю Мінска.